Пакет праверкі беларускай арфаграфіі1. Уводзіны2. Частыя пытанні (ЧаПы)Ці плануецца падтрымка альтэрнатыўных правапісаў («тарашкевіцы», БКП-2005) і графічных сістэм (лацінка, арабіца) беларускай мовы?Ці рэалізавана праверка правільнасці напісання У-Ў?Ці патрэбная перазагрузка пасля ўсталявання пакета?3. Сістэмная праверка арфаграфіі Windows Spell Checking APIБраўзер Google Chrome і іншыя браўзеры на рухавіку Chromium (Microsoft Edge, CentBrowser, Яндекс.Браузер і г.д.)Telegram DesktopІншыя праграмы, якія выкарыстоўваюць сістэмную праверку арфаграфіі Windows Spell Checking API4. Праверка арфаграфіі Microsoft Office5. Праверка арфаграфіі hunspellБраўзер Mozilla FirefoxБраўзер Pale MoonОфісны пакет Libre OfficeСістэма камп’ютарнай вёрсткі Adobe InDesign CCТэкставы рэдактар EmEditorРэдактар электронных кніг CalibreРэдактар электронных кніг Fiction Book EditorРэдактар субцітраў AegisubРэдактар субцітраў Subtitle Workshop ClassicІншыя праграмы, якія выкарыстоўваюць праверку арфаграфіі hunspell6. Гісторыя версій0.5.1 (30.01.2024)0.5.0 (28.01.2024)
Гэты пакет праверкі беларускай арфаграфіі для аперацыйных сістэм Windows змяшчае падтрымку трох сродкаў праверкі арфаграфіі:
Microsoft Windows Spell Checking API
Microsoft Office Common Spelling API
hunspell
Пасля ўсталявання пакета праверка беларускай арфаграфіі ў адных праграмах ўключаецца аўтаматычна, у іншых патрабуецца дадаткова зрабіць некаторыя дзеянні, а таму ўважліва азнаёмцеся з ніжэйпададзенымі інструкцыямі.
Гэты пакет з’яўляецца сумеснай распрацоўкай Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (укладанне лексіка-граматычнай базы беларускай мовы) і МТГ «RэZэрвацыЯ» (стварэнне праграмнага забеспячэння). Асобная падзяка Віталю Станішэўскаму за дапамогу ў арганізацыйных пытаннях.
Арфаграфія правяраецца паводле дзеючай нормы беларускага правапісу, устаноўленай рэформай 2008 г.
Па пытаннях адсутнасці якіх-небудзь словаформаў або, наадварот, прысутнасці памылковых пішыце на адрас bnkorpus@gmail.com, а па пытаннях і праблемах, звязаных з праверкай беларускай арфаграфіі ў тых праграмах, якія ўжо падтрымліваюцца гэтым пакетам, а таксама праграм, у якіх вы хацелі б пабачыць праверку беларускай арфаграфіі, але яны пакуль што не падтрымліваюцца гэтым пакетам — на info@by-reservation.com.
Праз адсутнасць патрэбнай для гэтага базы (граматык, арфаграфічных слоўнікаў і інш.) стварэнне падобных правершчыкаў арфаграфіі знаходзіцца па-за межамі нашых магчымасцей.
Праверка У-Ў у межах кожнага асобнага слова рэалізавана. Праверкі У-Ў на сутыку слоў пакуль што няма. Для Windows Spell Checking і Microsoft Office Common Spelling поўная праверка У-Ў (з улікам націску, уласных імёнаў і астатняга) мусіць з’явіцца ў адным з наступных рэлізаў нашага пакета. Для hunspell падобную праверку апрыёры немагчыма рэалізаваць, бо гэты рухавік абмежаваны аналізам выключна асобных слоў без уліку якой-небудзь сувязі паміж імі.
Не, па заканчэнні ўсталявання ўсе патрэбныя аперацыйнай сістэме сэрвісы перазапусцяцца аўтаматычна. Аднак паколькі спатрэбіцца перазапусціць усе запушчаныя праграмы, якія выкарыстоўваюць функцый праверкі арфаграфіі, то перазапуск камп’ютара можа быць самым простым спосабам гэта зрабіць.
Падтрымліваецца аперацыйнымі сістэмамі Windows, пачынаючы з Windows 8.0. У больш ранейшых версіяй Windows, такіх як 7, Vista і XP, яна адсутнічае.
Адкрыйце налады браўзера (звычайна кнопка з відарысам шасцярэнькі) і перайдзіце ў раздзел «Языки» («Language»);
Выберыце «Добавить языки» і дадайце беларускую мову;
У падраздзеле «Для каких языков применяется проверка правописания» павінна з’явіцца беларуская мова разам з пераключальнікам — пераключыце яго ў стан Укл. Калі пераключальнік будзе неактыўны (будзе шэрага колеру), то перазапусціце камп’ютар.
Праверка арфаграфіі аўтаматычна ўключаецца пасля ўсталявання нашага пакета. Ніякіх дадатковых дзеянняў не патрабуецца.
Глядзіце ў наладах праграм, як яе ўключыць. А знайшоўшы, не забудзьцеся паведаміць нам — каб мы маглі дапоўніць гэту інструкцыю.
Наша распрацоўка падтрымлівае версіі MS Office, пачынаючы з 2007. У ранейшых версіяй MS Office, такіх як 2003, XP і 2000, выкарыстоўваўся іншы правершчык арфаграфіі — падтрымкай яго мы не займаемся.
Пасля ўсталявання гэтага пакета праверка арфаграфіі аўтаматычна ўключаецца ва ўсіх прадуктах MS Office, якія маюць функцыю праверкі арфаграфіі (Word, Powerpoint і інш.). Ніякіх дадатковых дзеянняў не патрабуецца.
Як змяніць мову інтэрфейсу Microsoft Office 2013/2016/2019/365 на беларускую
Пасля завяршэння ўсталявання аўтаматычна запусціцца Mozilla Firefox, і вам будзе прапанавана згадзіцца з усталяваннем дапаўнення «Belarusian Spellcheck Dictionary (Rezervation)».
Праверка арфаграфіі аўтаматычна ўключаецца пасля ўсталявання нашага пакета. Ніякіх дадатковых дзеянняў не патрабуецца.
Праверка арфаграфіі аўтаматычна ўключаецца пасля ўсталявання нашага пакета. Ніякіх дадатковых дзеянняў не патрабуецца.
Праверка арфаграфіі аўтаматычна ўключаецца пасля ўсталявання нашага пакета, аднак неабходна выбраць адпаведную (Byelorussian) мову тэксту.
Назначение языка для текста / Format characters in InDesign
Пасля завяршэння ўсталявання неабходна ўручную выбраць адпаведны слоўнік адным з наступных спосабаў:
у вобласці рэдагавання тэксту націсніце правую кнопку мышы і ў кантэкстным меню выберыце Словари->
be_BY(
Dictionaries->
be_BY`);
перайдзіце ў Правка
-> Орфография
-> Словари
(Edit
-> Spelling
-> Dictionaries
) і выберыце be_BY
.
Праверка арфаграфіі аўтаматычна ўключаецца пасля ўсталявання нашага пакета. Ніякіх дадатковых дзеянняў не патрабуецца.
Праверка арфаграфіі аўтаматычна ўключаецца пасля ўсталявання нашага пакета. Ніякіх дадатковых дзеянняў не патрабуецца.
Пасля завяршэння ўсталявання неабходна ўручную выбраць адпаведны слоўнік адным з наступных спосабаў:
у вобласці рэдагавання субцітраў націсніце правую кнопку мышы і ў кантэкстным меню выберыце Язык проверки орфографии
-> беларуская (Беларусь)
(Spell checker language
-> беларуская (Беларусь)
);
перайдзіце ў Субтитры
-> Проверка орфографии...
(Subtitle
-> Spell Checker...
) і ўнізе акна праверкі арфаграфіі выберыце be-BY
.
Праверка арфаграфіі аўтаматычна ўключаецца пасля ўсталявання нашага пакета. Ніякіх дадатковых дзеянняў не патрабуецца.
Калі вам спатрэбіцца падключыць праверку беларускай арфаграфіі да любога іншага прадукту, які выкарыстоўвае праверку арфаграфіі hunspell, акрамя ніжэйпералічаных, усе патрэбныя для гэтага файлы знаходзяцца ў папцы C:\Program Files\ReZervatioN\Belarusian Spelling Engines\data\hunspell
вашага камп’ютара.
слоўнікі праверкі арфаграфіі згенерыраваны на падставе версіі лексіка-граматычнай базы беларускай мовы ад 25.09.2023
папраўлена памылка з трапляннем у слоўнікі ненарматыўных словаформаў, а таксама форм паводле правапісу 1957 г.
слоўнікі праверкі арфаграфіі згенерыраваны на падставе версіі лексіка-граматычнай базы беларускай мовы ад 20.09.2023;
узаемадзеянне з Microsoft Windows Spell Checking API перапісана «з нуля», праз што павысілася хуткасць апрацоўкі і знізілася выкарыстанне памяці;
дададзена падтрымка праверкі арфаграфіі ў наступныя праграмы:
сістэму камп’ютарнай вёрсткі Adobe InDesign CC;
рэдактар кніг Calibre
рэдактар кніг Fiction Book Editor
рэдактар субцітраў Aegisub;
рэдактар субцітраў Subtitle Workshop Classic.